Имя пользователя       Пароль    
зарегистрироваться
select language: by ru en ua
Linux Vacation Eastern Europe in Minsk Belarus
Linux Vacation 2008

Крыху пра канферэнцыю

26-29 чэрвеня 2008 г. пад Гародняй адбудзецца IV Міжнародная канферэнцыя распрацоўшчыкаў і карыстальнікаў свабоднага праграмнага забеспячэння «Linux Vacation / Eastern Europe» (LVEE 2008). Мерапрыемства спалучае нефармальныя зносіны і актыўны адпачынак адмыслоўцаў і энтузіястаў у сферы свабоднага ПЗ, у тым ліку платформы GNU/Linux, але не толькі.

Арганізатарам LVEE 2008 з'яўляецца Minsk Linux Users Group пры падтрымцы актывістаў з Гародні і Брэста.

Заяўкі на ўдзел i тэзісы дакладаў прымаюцца да 20 чэрвеня.

Падрабязнасці на старонцы аб праекце.

Спонсарам LVEE

  • Мерапрыемства традыцыйна падтрымліваюць IT-кампаніі, зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з кваліфікаванымі адмыслоўцамі са сферы свабоднага ПЗ, а таксама ў развіцці феномена свабоднага праграмнага забеспячэння.
  • Удзел у LVEE-2008 дае кампаніям эксклюзіўную магчымасць працаваць наўпрост з аўдыторыяй, якая складаецца з найактыўнейшых распрацоўшчыкаў і карыстальнікаў свабоднага ПЗ.

Навіны

09.06.2008 Тэрмiн рэгiстрацыi ўдзельнiкаў падоўжаны да 20.06.2008 г.
06.06.2008 З-за несвоечасовага прадстаўлення турбазай iнфармацыi пра змены ў коштах мы вымушаныя змянiць суму арганізацыйнага ўнёску з 50 да 60 тыс. Аргкамiтэт просiць прабачэнне ўва ўсiх зарэгiстраваных раней удзельнiкаў
21.05.2008 На lvee.org з'явілася шматмоўная інфраструктура. Сёння мы працуем у тэставым рэжыме, таму не здзіўляйцеся, калі штосьці не працуе
12.05.2008 Запрацаваў сайт канферэнцыі

copy left 2005-2008 LVEE | Valid XHTML 1.0 Strict