Имя пользователя       Пароль    
зарегистрироваться
select language: by ru en ua
Linux Vacation Eastern Europe in Minsk Belarus

Інфармацыя пра ўдзел

На LVEE найперш запрашаюцца ўдзельнікі праектаў распрацоўкі і распаўсюду свабоднага ПЗ, а таксама ўсе, хто трымаецца філасофіі інфармацыйнай свабоды.

Каб зарэгістравацца ўдзельнікам, трэба запоўніць рэгістрацыйную форму.

Галоўнай мэтай нашай сустрэчы з'яўляецца знаёмства і абмен ідэямі паміж актывістамі свабодых праграм. Таму пры нястачы месцаў прыярытэт аддаецца актыўным удзельнікам супольнасці - тым, хто не паляніўся ўзгадаць, запаўняючы рэгістрацыйную форму, пра свой удзел у канкрэтных праектах open source, прапанаваў тэму даклада ці які-небудзь іншы ўклад у арганізацыю LVEE.

Апошні тэрмін падачы заяўкі - 20 чэрвеня.

Калі вы збіраецеся зрабіць даклад, не забудзьцеся ўзгадаць пра гэта падчас рэгістрацыі, пазнаёміцца з правіламі афармлення тэзісаў і не пазней за 20 чэрвеня выслаць тэзісы даклада на адрас info@lvee.org. Дакладчыкі таксама могуць паглядзець праграмы і тэзісы мінулых канферэнцый.

Арганізацыйны ўнёсак для аднаго ўдзельніка складае 60 000 BYR (~ $28) на 4 дні (у суму ўключаныя выдаткі на жыццё і ежу). Магчымая таксама двухдзённая форма ўдзелу (субота і нядзеля), для якой арганізацыйны ўнёсак складае 40 000 BYR (~ $18).

Арганізацыйны ўнёсак выплачваецца падчас рэгістрацыі (пасля прыезду на канферэнцыю).

Для дакладчыкаў канферэнцыі ўдзел бясплатны.

Для даведкі: кошт жыцця - каля $15 за суткі. Кошт праезду ад Мінска - $15 у адзін бок.

copy left 2005-2008 LVEE | Valid XHTML 1.0 Strict