Пра канферэнцыю
Міжнародны збор і канферэнцыя «Linux Vacation / Eastern Europe» праводзіцца ў Беларусі ўжо чацвёрты год, аб'ядноўваючы нефармальныя зносіны і актыўны адпачынак энтузіястаў у сферы свабоднага праграмнага забеспячэння і, у тым ліку, Linux. У гэтым годзе мерапрыемства адбудзецца 26-29 чэрвеня 2008 г. у аколіцах Гародні.
Арганізатарамі LVEE з'яўляюцца Minsk Linux Users Group, а таксама актывісты з Гародні і Брэста.
Спіс спонсараў канферэнцыі ўключае кампаніі SaM Solutions, EPAM Systems, Alatys, Promwad, BLRSoft i Onliner.
Галоўнай часткай LVEE з'яўляецца Міжнародная канферэнцыя распрацоўшчыкаў і карыстальнікаў свабоднага праграмнага забеспячэння. Фармат канферэнцыі ўключае даклады, workshop-ы і круглыя сталы. У дапамогу дакладчыкам - канферэнц-зала, праектар, гук. Для пачатку канферэнцыі плануецца выданне зборніка тэзісаў.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 10 чэрвеня.
Аўтары дакладаў вызваляюцца ад рэгістрацыйнага ўнёску. Таксама арганізацыйны камітэт абвясціў узнагароду за найлепшы даклад.
Аўтарам прапануем пазнаёміцца з парадкам афармлення і падачы тэзісаў, праглядзець матэрыялы LVEE 2006 і LVEE 2007. Атрымаць гэтыя звесткі, а таксама падрабязней даведацца пра парадак падачы заявак можна ў раздзеле для ўдзельнікаў.







2005-2008 LVEE | Valid XHTML 1.0 Strict